30 красавіка ва ўрочышчы Сухая пройдзе традыцыйная маёўка
29.04.2024
У адпаведнасці з планам работы Савета Ашмянскага раённага аб'яднання арганізацый прафсаюзаў напярэдадні свята Першамая ва ўрочышчы Сухая пройдзе традыцыйная маёўка.
Прафсаюзны актыў арганізацый і прадпрыемстваў раёна прыме ўдзел у суботніку ў зоне адпачынку, а таксама падвядзе вынікі працы за першы квартал бягучага года. Лепшыя сябры прафсаюза будуць узнагароджаны граматамі раённага аб'яднання.
Збор удзельнікаў мерапрыемства 30 красавіка ў 11.00 на аўтамабільнай стаянцы ўрочышча Сухая. Форма адзення – працоўная.