Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

7 лістапада прадстаўнікі Камуністычнай партыі, а таксама прадстаўнікі мясцовай улады ўсклалі кветкі да помніка Леніну

07.11.2024
7 лістапада прадстаўнікі Камуністычнай партыі, а таксама прадстаўнікі мясцовай улады ўсклалі кветкі да помніка Леніну
- Гэта свята нашай памяці, гісторыі і адзінства,- падкрэсліў лідар ашмянскіх камуністаў Генрых Ляшчэвіч.- Кастрычніцкая рэвалюцыя азначала практычную магчымасць рэалізацыі беларускай дзяржаўнасці. Гэта вельмі важны момант для нашай краіны. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі адразу ж адбылася яшчэ адна важная эпахальная падзея-14 снежня 1917 года пачаў сваю працу Першы Усебеларускі з'езд. Гэта быў самы прадстаўнічы форум беларускага народа таго часу. Важнасць з'езда-спроба стварыць беларускую дзяржаўнасць, спытаўшы волю самога беларускага народа праз яго прадстаўнікоў. Гэта было яднанне ўсіх беларускіх сіл. Пра гэта трэба памятаць і ведаць, — падкрэсліў ён.

Генрых Ляшчэвіч павіншаваў прысутных са святам.
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.