Праект «Я хачу гэта ўбачыць» распавядае аб турыстычных магчымасцях і аб прыгажосці прыроды Беларусі. Ён знаёміць гледача з цікавымі месцамі краіны.
На гэты раз дапытлівы байкер, заўзяты падарожнік і вядучы праграмы "Я хачу гэта ўбачыць" Уладзімір Багданаў разам са сваёй камандай прыехаў у горад Ашмяны.