Аб утварэнні выбарчых акруг па выбарах дэпутатаў у Ашмянскі раённы Савет дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання
21.11.2024
Рашэнне № 175/853 ад 24 кастрычніка 2023 г.
На падставе часткі другой артыкула 16 і пункта першага часткі дзявятай артыкула 24 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь прэзідыум Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў і Ашмянскі раённы выканаўчы камітэт РАШЫЛІ:
Утварыць на тэрыторыі Ашмянскага раёна выбарчыя акругі па выбарах дэпутатаў у Ашмянскі раённы Савет дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання ў межах згодна з дадаткам.
Апублікаваць дадзенае рашэнне ў газеце “Ашмянскі веснік”.
Р.М. Турлай, намеснік старшыні Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў.
У.У. Гершгорын, старшыня Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта.
А.І. Юнашка, кіраўнік спраў Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта.
ДАДАТАК да рашэння прэзідыума Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў і Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта 24.10.2023 № 175/853
Навасёлкаўская выбарчая акруга № 1
Навасёлкаўскі сельсавет;
частка Барунскага сельсавета, якая ўключае населены пункт
вёска Гінеўцы.
Колькасць выбаршчыкаў — 883.
Барунская выбарчая акруга № 2
Частка Барунскага сельсавета за выключэннем населенага пункта
вёска Гінеўцы;
частка Гальшанскага сельсавета, якая ўключае населеныя пункты:
вёскі Дзертнікі, Драглёўцы, Маркінята, Родзевічы, Семернікі.
Колькасць выбаршчыкаў — 919.
Гальшанская выбарчая акруга № 3
Частка Гальшанскага сельсавета, якая ўключае населеныя пункты:
аграгарадок Гальшаны;
вёскі Горная, Каменка, Карабы, Лужышча, Малая Каменка, Мяшкуці, Навасяды, Норшты, Плябанцы, Рагінчаняты, Рамейкішкі, Сакацяняты, Слабада, Цюпішкі, Чуркі;
хутары Алахоўшчына, Альшына, Амбражына, Зялёнка, Лічыняты, Тарасаўшчына.
Колькасць выбаршчыкаў — 1005.
Граўжышкоўская выбарчая акруга № 4
Граўжышкоўскі сельсавет;
частка Гальшанскага сельсавета, якая ўключае населеныя пункты:
вёскі Валовікі, Дворышча, Доргішкі, Зноскі, Казлоўшчына, Карлаўшчына, Міхайлоўшчына, Мультанка, Нарушаўцы, Нарцукі, Пашкішкі, Цімахі;
хутары Барок, Вялікае Поле, Крывуля, Лакуціеўшчына, Малышкаўшчына, Маргі, Паклева.
Колькасць выбаршчыкаў — 1009.
Крэйванцаўская выбарчая акруга № 5
Крэйванцаўскі сельсавет;
Мураванаашмянкоўскі сельсавет;
частка Кальчунскага сельсавета, якая ўключае населеныя пункты:
вёскі Адамаўшчына, Баўбы, Бернікі, Болтуп, Вялікія Сямюны, Габрыялаўшчына, Гароднікі, Гушчы, Ленкаўшчына, Лойцеўшчына, Людвікаўшчына, Малыя Сямюны, Палянікі, Папішкі, Побалеўшчына, Ралаўшчына, Сенкаўшчына, Стадольнікі;
хутары Суглобішкі, Суслішкі, Яхімішкі.
Колькасць выбаршчыкаў — 1012.
Прыгарадная выбарчая акруга № 6
Частка горада Ашмяны ў межах вуліцы Славы;
частка Гродзінскага сельсавета, якая ўключае населеныя пункты:
вёскі Вельмуты, Дружба, Мядзюны, Талмінава;
хутары Зялёнка, Укропішкі;
частка Кальчунскага сельсавета, якая ўключае населеныя пункты:
вёскі Будзёнаўка, Буні, Загорнікі, Харанжышкі;
хутар Расюкоўшчына.
Колькасць выбаршчыкаў — 886.
Кальчунская выбарчая акруга № 7
Частка Кальчунскага сельсавета, якая ўключае населеныя пункты:
аграгарадок Кальчуны;
вёскі Акмянеі, Мардасы, Наваполле, Навасяды, Повішні, Сякераўцы, Харанжышкі;
хутары Асінаўка, Бялянішкі, Маргі.
Колькасць выбаршчыкаў — 928.
Каменналогская выбарчая акруга № 8
Каменналогскі сельсавет;
частка Гродзінскага сельсавета, якая ўключае населеныя пункты:
вёскі Галагуры, Гродзі, Дэбесі, Журавы, Роўнае Поле, Слабада, Стрэльчыкі, Ступкоўшчына, Сухадолы, Труханы, Цялежышкі;
хутары Баяры, Вяжы, Рамэйкі.
Колькасць выбаршчыкаў — 990.
Дакурнішская выбарчая акруга № 9
Частка Жупранскага сельсавета, якая ўключае населеныя пункты: аграгарадок Станцыя Ашмяны;
вёскі Амаляны, Ананішкі, Анкуды, Байцюлі, Баранцы, Валойці, Вялікія Шумілішкі, Вячкойні, Галіны, Дакурнішкі, Дзягаўцы, Дукойні, Жрэбішкі, Зарэчча, Зялёная Дубрава, Кісялева, Клеі, Кушлева, Ліпаўка, Малыя Шумілішкі, Мікуцяны, Навасёлкі, Навасяды, Навікі, Нарбуты, Працкаўшчына, Пятрулі, Скілондзішкі, Скірсціны, Талоцішкі, Хацькуны, Ціханы;
хутар Кірылаўшчына.
Колькасць выбаршчыкаў — 884.
Жупранская выбарчая акруга № 10
Частка Жупранскага сельсавета, якая ўключае населеныя пункты:
аграгарадок Жупраны;
вёскі Бярвенцы, Грынцы, Жвірблішкі, Забарцы, Замасцяны, Лусцішкі, Лэйлубка, Люгоўшчына, Навашышкі, Палянкі, Паляны, Ягелаўшчына, Якелеўшчына;
хутары Бартэлі, Латавічы, Людзвінова, Цантэлі.
Колькасць выбаршчыкаў — 920.
Кракоўская выбарчая акруга № 11
Частка горада Ашмяны ў межах вуліцы Усходняй ад дома № 23 да дома № 31 уключна;
частка Жупранскага сельсавета, якая ўключае населеныя пункты:
аграгарадок Кракоўка;
вёска Ажалеі.
Колькасць выбаршчыкаў — 914.
Усходняя выбарчая акруга № 12
Частка горада Ашмяны ў межах вуліцы Усходняй ад дома № 1 да дома № 21 уключна.
Колькасць выбаршчыкаў — 965.
Школьная выбарчая акруга № 13
Частка горада Ашмяны ў межах:
вуліцы: Школьная, Будаўнікоў — дамы № 22, 30, 32, 34, 38, 40, 42.
Колькасць выбаршчыкаў — 942.
Будаўнічая выбарчая акруга № 14
Частка горада Ашмяны ў межах:
вуліцы: Будаўнікоў — дамы № 5, 6, 8, 10, 14, 18, 20, 24, 26, 28, Савецкая — цотны бок ад пачатку вуліцы да дома № 34 уключна, няцотны бок ад пачатку вуліцы да дома № 25 уключна.
Колькасць выбаршчыкаў — 926.
Савецкая выбарчая акруга № 15
Частка горада Ашмяны ў межах:
вуліцы: Голяса, Кальцавая, Міцкевіча — няцотны бок ад пачатку вуліцы да дома № 93 уключна, цотны бок ад дома № 2 да дома № 114 уключна, Піянерская, Савецкая — цотны бок ад дома № 36 да дома № 146 уключна, няцотны бок ад дома № 27 да дома № 57 уключна, Чкалава;
завулкі: Бальнічны, Піянерскі.
Колькасць выбаршчыкаў — 998.
Аўдзееўская выбарчая акруга № 16
Частка горада Ашмяны ў межах:
вуліцы: Алега Кашавога, Аўдзеева, Кааператыўная – няцотны бок ад дома № 7 да канца вуліцы, цотны бок — ад дома № 12 да канца вуліцы, Пясчаная, Чырвонаармейская — цотны бок, Якуба Коласа;
завулкі: Алега Кашавога, Аўдзеева, Кааператыўны, Якуба Коласа.
Колькасць выбаршчыкаў — 903.
Заходняя выбарчая акруга № 17
Частка горада Ашмяны ў межах:
вуліцы: Заходняя — дамы № 1, 3, 5, 9, Чырвонаармейская — дамы № 91, 93, 95, 97.
Колькасць выбаршчыкаў — 1005.
Крынічная выбарчая акруга № 18
Частка горада Ашмяны ў межах:
вуліцы: Заходняя — дамы № 7, 13, 15, 17, Крынічная — ад дома № 11 да канца вуліцы, Лейбы Стругача.
Колькасць выбаршчыкаў — 1005.
Чырвонаармейская выбарчая акруга № 19
Частка горада Ашмяны ў межах:
вуліцы: Крынічная — ад пачатку вуліцы да дома № 10 уключна, Чырвонаармейская – дамы № 73, 75, 77, 79, 87.
Колькасць выбаршчыкаў — 972.
Міцкевічская выбарчая акруга № 20
Частка горада Ашмяны ў межах:
вуліцы: Гальшанская, Кааператыўная — цотны бок ад дома № 2 да дома № 6В уключна, Міцкевіча — няцотны бок ад дома № 95 да канца вуліцы, цотны бок ад дома № 116 да канца вуліцы, Камсамольская, Першамайская, Пушкіна, Савецкая — няцотны бок ад дома № 59 да канца вуліцы, цотны бок ад дома № 156 да канца вуліцы, Чырвонаармейская — няцотны бок ад пачатку вуліцы да дома № 69 уключна;
завулкі: Міцкевіча, Савецкі, 17 Верасня.
Колькасць выбаршчыкаў — 972.
Зарэчная выбарчая акруга № 21
Частка горада Ашмяны ў межах:
вуліцы: Максіма Багдановіча, Баўмана, Вясенняя, Максіма Горкага, Зыгмунта Мінейкі, Камарова, Камінскага, Касманаўтаў, Кутузава, Сонечная, Сярогіна, Чэхава;
завулкі: Баўмана, Камарова, Кутузава, Лугавы, Максіма Багдановіча, Сонечны, Сярогіна.
Колькасць выбаршчыкаў — 890.
Паўднёвая выбарчая акруга № 22
Частка горада Ашмяны ў межах:
вуліцы: Астроўскага, Багушэвіча, Гагарына, Горная, Дзяржынскага, Дружбы, Зарэчная, Інтэрнацыянальная, Камуністычная, Кірава, Маякоўскага, Наберажная, 8-га Сакавіка, Тубеліса, Чырвоная, 60 год БССР;
завулкі: Астроўскага, Дзяржынскага, Дружбы, Горны, Зарэчны, Карбышава, Кірава, Міра, Новы, Паўднёвы, Чырвоны, 60 год БССР.
Колькасць выбаршчыкаў — 885.
Маладзёжная выбарчая акруга № 23
Частка горада Ашмяны ў межах:
вуліцы: Барунская — няцотны бок ад пачатку вуліцы да дома № 31 уключна, цотны бок, Ільнозаводская, Залатарова, Зоі Касмадзям’янскай, Кветкавая, Эдуарда Кеды, Янкі Купалы, Клінцэвіча, Маладзёжная, Палявая, Пралетарская, Садовая, Страленкі, Сухая, Радужная, Чапаева, Чаркасава, Чарнышэўскага;
завулкі: Барунскі, Спартыўны, Ціхі, Янкі Купалы, Чаркасава.
Колькасць выбаршчыкаў — 896.
Францішканская выбарчая акруга № 24
Частка горада Ашмяны ў межах:
вуліцы: Анджэя Снядэцкага, Францішканская, Часлава Янкоўскага —няцотны бок, цотны бок ад дома № 4 да канца вуліцы, Юбілейная;
завулкі: Кастрычніцкі, Часлава Янкоўскага.
Колькасць выбаршчыкаў — 916.
Новая выбарчая акруга № 25
Частка горада Ашмяны ў межах:
вуліцы: Барунская — няцотны бок ад дома № 37 да канца вуліцы, Часлава Янкоўскага — дамы № 2, 2А, 2Д.
Колькасць выбаршчыкаў — 911.
Месца знаходжання раённай выбарчай камісіі — г. Ашмяны, вуліца Савецкая, 103.