Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Аб змяненні межаў сельскіх населеных пунктаў Ашмянскага раёна

18.11.2024
Аб змяненні межаў сельскіх населеных пунктаў Ашмянскага раёна
У адпаведнасці з Палажэннем аб парадку ўліку меркавання грамадзян і мясцовых Саветаў дэпутатаў пры вырашэнні пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь Ашмянскі раённы выканаўчы камітэт ажыццяўляе вывучэнне грамадскай думкі па пытанні змены межаў:
в. Бенюны, в. Федзевічы Барунскага сельсавета;
в. Хоцькуны, х. Людвінава Жупранскага сельсавета;
х. Роўнае Поле Каменалогскага сельсавета;
в. Повішні, в. Лойтевўіна Кальчунскага сельсавета.

Работы па змяненні межаў сельскіх населеных пунктаў Ашмянскага раёна выкананы аддзелам землеўпарадкавання Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта на падставе базы дадзеных зямельна-інфармацыйнай сістэмы з вылічэннем каардынатаў 1963 года. Змены межаў ўзгодненыя ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.
Азнаёміцца з матэрыяламі і атрымаць больш падрабязную інфармацыю па гэтым пытанні можна ў аддзеле землеўпарадкавання Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта па адрасе: г.Ашмяны, вул. Савецкая, 103, кабінет № 57 і 58, тэл.
Меркаванні грамадзян прымаюцца на працягу аднаго месяца з даты апублікавання паведамлення ў аддзеле землеўпарадкавання Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта па адрасе: г. Ашмяны, вул. Савецкая, 103, кабінет № 57 і 58, і па адрасе электроннай пошты: zemotdel@oshmiany.gov.by

Межы
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.