Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

"Абавязак кожнага выбаршчыка-прыняць удзел у маючым адбыцца рэферэндуме". Алена Янкоўская

24.01.2024
   Алена Янкоўская, бібліёграф Ашмянскай раённай бібліятэкі:

  - Праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі, безумоўна, выклікаў вялікую цікавасць. Бо асноўны Закон закранае практычна ўсе сферы жыццядзейнасці грамадства і дзяржавы. Галоўная мэта Канстытуцыі-адстойванне яго інтарэсаў, захаванне сацыяльнай арыентаванасці яго ўнутранай палітыкі, замацаванне ў прыярытэце патрэбаў грамадзян.

   У праект Асноўнага Закона ўключаны шэраг напрамкаў, якія тычацца сацыяльнай палітыкі, абароны інстытута сям'і, інавацыйнай сферы, прэзідэнцкай улады, захавання нацыянальнай самабытнасці і гістарычнай памяці і інш.

   Сёння кожны з нас атрымаў магчымасць сур'ёзна задумацца аб тым, як ён можа паўплываць на далейшае развіццё сваёй краіны. Упэўненая, што доўг кожнага выбаршчыка-прыняць удзел у маючым адбыцца рэферэндуме.

Ашмянскі Веснік
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.