Адкрыта дабрачынная тэлефонная лінія для дапамогі хворым дзецям
20.04.2025
Гродзенскім аддзяленнем Беларускага дзіцячага фонду адкрыта дабрачынная тэлефонная лінія па зборы сродкаў на лячэнне хворых дзяцей, набыццё дарагога абсталявання, прэпаратаў і пасляаперацыйнага медыцынскага сыходу ў рамках штогадовай дабрачыннай акцыі «Анёл у тваім сэрцы». Пра гэта паведаміла раённай газеце дырэктар Ашмянскага раённага аддзялення Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Беларускі дзіцячы фонд" Ганна Амбражэвіч.
Дабрачынны тэлефон " Беларускага дзіцячага фонду 8-902-214-1111. Паслуга платная. Кошт званка-3 рублі. Застаючыся на лініі, вы даяце згоду на гэтую аплату. Званкі прымаюцца са стацыянарнага тэлефона.Таксама Ганна Амбражэвіч адзначыла, што раённаму аддзяленню Дзіцячага фонду ад ТАА "Фармтэхналогія" паступіла дабрачынная дапамога ў выглядзе лекавых прэпаратаў, якія будуць перададзеныя ў дзіцячыя дамы сямейнага тыпу і ў сацыяльна-педагагічны цэнтр Ашмянскага раёна.
Гродзенскім аддзяленнем РГА "Беларускі дзіцячы фонд" аказана спонсарская дапамога на набыццё сродкаў дэзінфекцыі для ўстаноў адукацыі і дамоў сямейнага тыпу нашага раёна.
"Ашмянскі Веснік"