Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

 Акцыя "Нашы дзеці" і марафон дабра працягваюцца

11.01.2024
 Акцыя
З 15 снежня 2022 года ў Беларусі праходзіць традыцыйная навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці». Завершыцца яна 15 студзеня. А пакуль хлопчыкі і дзяўчынкі працягваюць атрымліваць падарункі і віншаванні.

Данііл з сярэдняй школы №3 па стане здароўя навучаецца на даму, аднак без увагі хлопчык не застаўся. Аднакласнікі даслалі ў рэдакцыю ліст з просьбай уручыць Даніілу канструктар. У рамках акцыі "Цуды на Каляды" выканаць жаданне дзяцей падахвоціўся раённы камітэт ГА "БРСМ". Першы сакратар Мікіта Стубеда і галоўны рэдактар Людміла Рыбік уручылі Даніілу наборы "Лега" і салодкі падарунак.

Шчырая радасць і ўдзячнасць азарылі твар хлапчука, пацвердзіўшы, што марафон дабра вельмі важны для дзяцей і дарослых.
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.