Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Акцыя «З клопатам аб бяспецы малой Радзімы» пройдзе ў Ашмянскім раёне

01.08.2024
Акцыя «З клопатам аб бяспецы малой Радзімы» пройдзе ў Ашмянскім раёне
З мэтай папярэджання пажараў, іншых надзвычайных сітуацый і гібелі людзей ад іх у перыяд з 1 па 19 жніўня і з 19 верасня па 1 кастрычніка пройдзе рэспубліканская акцыя»з клопатам аб бяспецы малой радзімы".

Акцыя праводзіцца ў сельскіх населеных пунктах, гарадах, садовых таварыствах з мэтай папярэджання пажараў з прычыны неасцярожнага абыходжання з агнём і гібелі на іх асоб пенсійнага і сталага ўзросту.

Да ўдзелу ў акцыі работнікі РАНС прыцягнуць актывістаў беларускага моладзевага грамадскага аб'яднання ратавальнікаў-пажарных, работнікаў БДПА, АСВОД, установы культуры і адукацыі.

Каб пазбегнуць здарэнняў і надзвычайных сітуацый супрацоўнікі Ашмянскага РАНС просяць надаваць больш увагі пажылым сваякам і адзінокім суседзям. Не забывайце ім тэлефанаваць і цікавіцца, ці не патрэбна дапамога. Магчыма, ваш удзел і неабыякавасць дапамогуць захаваць ім жыццё.

Ашмянскі РАНС.
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.