Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Алена Бераснева з рабочым візітам пабывала ў Ашмянскім раёне і сустрэлася з калектывам аддзела статыстыкі

07.02.2024
Алена Бераснева з рабочым візітам пабывала ў Ашмянскім раёне і сустрэлася з калектывам аддзела статыстыкі
   Старшыня абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Алена Бераснева з рабочым візітам пабывала ў Ашмянскім раёне і сустрэлася з калектывам аддзела статыстыкі.

   У размове, якая датычылася маючага адбыцца рэферэндуму па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Беларусі, прынялі ўдзел старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Юрый Карповіч і старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Галіна Яшына.

   Алена Бераснева як удзельнік мерапрыемства, на якім кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка звярнуўся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, акцэнтавала ўвагу на галоўных для нашай краіны каштоўнасцях – міру, адзінстве і незалежнасці. Наша галоўная задача заключаецца ў тым, каб зберагчы іх, адзначыла лідэр абласнога прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў.

   Кіраўнік дзяржавы ў сваёй прамове звярнуў увагу на тое, што ў краіне створаны неабходныя ўмовы для жыцця і развіцця кожнага чалавека. Пазіцыя па захаванню сацыяльнай накіраванасці дзяржаўнай палітыкі з улікам сацыяльна-эканамічных магчымасцяў дзяржавы праходзіць і ў згаданым сёння праекце Канстытуцыі краіны.

   - Працоўныя і эканамічныя гарантыі, абарона правоў уласнасці, даступнасць адукацыі, садзейнічанне кожнаму грамадзяніну ў атрыманні жылля засталіся ў прыярытэце, — падкрэсліла Алена Бераснева. - Таксама ў праекце асаблівая ўвага адводзіцца выхаванню традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, падтрымцы сем'яў з дзецьмі, дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама моладзі, клопату дзяржавы аб пажылых людзях і інвалідах.

   Важным момантам назвала Алена Бераснева такі дадатак да Канстытуцыі, як абарона персанальных дадзеных грамадзян, што вельмі актуальна з улікам таго, што адбылося навукова-тэхнічнага прагрэсу. Дзяржава дадаткова ускладае на сябе абавязацельствы па стварэнні ўмоў для абароны персанальных дадзеных і забеспячэнню бяспекі асобы і грамадства пры іх выкарыстанні, садзейнічанню ўкаранення інавацый на карысць агульных інтарэсаў.

   Акцэнтавала ўвагу Алена Бераснева на захаванні ўдзелу працоўных калектываў у выбарчым працэсе і пацікавілася, наколькі актыўна, прафсаюзныя арганізацыі раёна прымаюць удзел у арганізацыі і правядзенні маючага адбыцца рэферэндуму. Як адзначыў Юрый Карповіч, члены прафсаюза вылучаны ў склад раённай і ўчастковых камісій. Прафсаюзныя актывісты будуць таксама працаваць на ўчастках для галасавання ў якасці назіральнікаў.

   Абмяркоўваючы з калектывам аддзела статыстыкі надзённыя пытанні, лідар раённага аб'яднання нагадаў, што па ініцыятыве Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ва ўказ № 143 «аб падтрымцы эканомікі» ўнесены нормы, якія прадугледжваюць дадатковыя гарантыі работнікам у перыяд пандэміі. У прыватнасці, замацавана палажэнне аб тым, што наймальнік мае права вызваліць хворага члена калектыву ад працы на тэрмін да трох дзён без прадастаўлення лістка непрацаздольнасці.

   Скончылася сустрэча прыемнай місіяй ўзнагароджання, якую ўзяла на сябе Алена Бераснёва. Ад асобы старшыні Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых органаў Сяргея Патапенкі яна ўручыла падзяку начальніку аддзела статыстыкі Ашмянскага раёна Ірыне Янчэўскай. Да віншавання далучыліся Юрый Карповіч, Галіна Яшына і калегі Ірыны Генрыкаўны.

Ашмянскі Веснік
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.