Ансамбль песні і танца "Крыніцы" атрымаў Гран-пры Міжнароднага конкурсу
03.01.2025
Напярэдадні Новага года ў культуры Ашмяншчыны прыйшла прыемная навіна. Скарбонка дасягненняў народнага ансамбля песні і танца «Крыніцы» папоўнілася Дыпломам Гран-пры Міжнароднага конкурсу ў рамках Міжнароднага адукацыйнага праекта «ART EXPRESS-22». Наш калектыў прыняў удзел у праекце і прадставіў сваю творчасць, скарыўшы журы шчырай і гарманічнай праграмай свайго канцэрта.
Члены міжнароднага журы адзначылі высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства, сцэнічную культуру і прафесійную падрыхтоўку ўдзельнікаў калектыву. Падзяку і прызнанне атрымалі кіраўнікі калектыву Вольга і Віктар Чаплінскія, балетмайстар Марына Шурбак.