Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Ашмянская дэлегацыя адправілася на VI Усебеларускі народны сход

11.02.2024
   11-12 лютага ў Мінску пройдзе VI Усебеларускі народны сход. Абмеркаваць будучыню нашай краіны і вызначыць планы на найбліжэйшую пяцігодку збяруцца прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў Беларусі. Яго ўдзельнікамі стануць актывісты грамадскіх арганізацый, кіраўнікі прадпрыемстваў, простыя працаўнікі.
   Ашмяншчыну на маштабным форуме прадставяць дзесяць дэлегатаў, якія сёння адправіліся на VI Усебеларускі народны сход. Павіншаваць іх з ганаровай місіяй і пажадаць плённай працы сабраліся прадстаўнікі працоўных калектываў, моладзевай арганізацыі ГА БРСМ, якія ўручылі памятныя паштоўкі, а таксама калегі.
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.