Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

"Ашмянская лыжня" прайшла ў нашым горадзе

31.01.2024
   На Ашмяншчыне адбылася традыцыйная "Ашмянская лыжня". Удзел у лыжных спаборніцтвах прынялі больш за 150 чалавек.

   Сярод удзельнікаў лыжні-дзеці дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, прадстаўнікі працоўных калектываў, лыжнікі-аматары. Як распавяла загадчык сектарам спорту і турызму Жанна Шыдлоўская, лыжная траса была пракладзена яшчэ ў мінулыя выходныя.

   Шматлікія аматары лыж мелі магчымасць патрэніравацца загадзя, таму сёння адчуваецца іх упэўненасць на праходжанні пэўнай дыстанцыі. Лыжня для многіх ашмянцаў - і здаровы лад жыцця, і дух суперніцтва, і актыўны прагулянка.

   Арганізатары паклапаціліся пра тое, каб удзельнікі маглі сагрэцца гарачай гарбатай і прадэгуставаць духмяную кашу.

   Лыжныя гонкі прайшлі для спартсменаў устаноў адукацыі, працоўных калектываў, лыжнікаў аматараў у індывідуальным парадку. Хапіла месца і тым, хто робіць першыя крокі на лыжні. Пераможцаў лыжных стартаў пасля кожнага забегу чакалі Медалі і дыпломы.

  Лепшымі ў лыжнай эстафеце сярод арганізацый і прадпрыемстваў сталі лыжнікі мясакамбіната мясакамбіната (1 месца), электрычных сетак( 2 месца), жыллёва-камунальнай гаспадаркі (3 месца).

   Сярод устаноў адукацыі-Мураванаашмянскоўскі ВПК-яслі-сад сярэдняя школа (1 месца), Барунскі ВПК - яслі - сад - сярэдняя школа (2 месца), Навасёлкаўскі ВПК - яслі-сад - сярэдняя школа (3 месца).

  У лыжнай гонцы сярод дзяўчынак 2010-2011 года нараджэння ў тройцы пераможцаў-Вікторыя Швайкоўская (1 месца), Ангеліна Камінская (2 месца), Ангеліна Жаландзеўская (3 месца). У хлапечым забегу пальму першынства ўтрымаў Дзмітрый Бернат. Другое месца заняў Дзмітрый Капыш. Трэцяе-Данііл Белы.

   Сярод дзяўчынак 2008-2009 года нараджэння лепшымі лыжніцамі сталі Дар'я Бернат (1 месца), Сафія Бернат (2 месца), Карына Дранковіч (3 месца). У тройцы лідараў сярод хлопчыкаў-Іван Карпеня, Арсень Стэльмах, Арцём Лакуціеўскі.

  Сярод дзяўчынак 2005-2007 года нараджэння лідзіравалі Вілена Камінская (1 месца), Алена Бражыцкая( 2 месца), Карына Гмір (3 месца). Сярод хлопчыкаў-Аляксандр Капыш (1 месца), Максім Хілінскі (2 месца), Вадзім Андрыеўскі (3 месца).

   Вызначыліся пераможцы ў асабістым першынстве ў дарослым лыжнай гонцы.

   Сярод жанчын да 35 гадоў лідарам стала Жанна Шыдлоўская. Сярод жанчын пасля 35-Алёна Лежневіч, Таццяна Посахава, Людміла Осцік.

   Сярод мужчын-лыжнікаў да 35 гадоў пераможцамі Ашмянскай лыжні сталі Максім Шымановіч, Ілья Гаўрыльчык, Арцём Гайко. У забегу сярод мужчын пасля 35 гадоў-Аляксандр Шымановіч, Анатоль Шыдлоўскі, Павел Смалонскі.

Ашмянскі Веснік
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.