Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Ашмянскі раён і яго лепшыя працаўнікі адзначаны ўзнагародамі

02.07.2024
Ашмянскі раён і яго лепшыя працаўнікі адзначаны ўзнагародамі
   Добрай традыцыяй напярэдадні Дня Незалежнасці стала падводзіць вынікі развіцця рэгіёна. Сустрэча з насельніцтвам, якая прайшла ў раённым выканаўчым камітэце, пераканала, што Ашмянскага раёна ёсць чым ганарыцца.
   Па выніках штогадовага абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці за 2019 год нашаму раёну было прысуджана першае месца ў намінацыі «за дасягнутыя высокія паказчыкі ў развіцці прамысловасці» і трэцяе месца ў намінацыі «за дасягнутыя высокія паказчыкі ў развіцці гандлю, грамадскага харчавання і сферы паслуг». Высокія ўзнагароды старшыні райвыканкама ўручыў старшыня камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Гродзенскага аблвыканкама Міхаіл Петух.
   Па ўсім відаць, што набраны тэмп эканоміка раёна змяншаць не збіраецца. У гэтым годзе на 6,1 працэнта павялічылася вытворчасць прадукцыі, экспарт тавараў узрос больш чым на 13,4 працэнта. Стабільнасць у прамысловым сектары — заклад пазітыўных зменаў у сацыяльнай сферы. За апошнія пяць гадоў у Ашмянскім раёне пабудавана 74 016 квадратных метраў жылля, дзякуючы чаму навасельцамі сталі 855 сем'яў.
   Штогод развіваецца гандлёвая сетка, будуюцца станцыі абезжалезвання, працягваюцца работы па стварэнні паўнавартаснага турыстычнага аб'екта-Гальшанскага замка.
   Безумоўна, свой важкі ўклад у агульныя поспехі рэгіёну ўносяць арганізацыі і прадпрыемствы, а таксама працавітыя людзі, якія свае веды і сілы аддаюць на карысць роднага краю. Напярэдадні галоўнага дзяржаўнага свята краіны прэміі "Чалавек года Гродзеншчыны былі ўдастоены начальнік вытворчай лабараторыі Ашмянскага сыраробнага завода Лілія Ціхановіч і начальнік участка аздобных прац ААТ "будаўнік" Святлана Качан.
   Заслужаныя ўзнагароды перадавікам сельскай гаспадаркі ўручыў старшыня райвыканкама Уладзіслаў Гершгорын. У спаборніцтве па дасягненні лепшых вынікаў па вытворчасці, рэалізацыі і павышэнні якасці жывёлагадоўчай прадукцыі ў зімова-стойлавы перыяд 2019 — 2020 года першае месца заняло КСУП «Гальшаны», другое месца — эксперыментальная база «Баруны», трэцяе — КСУП «Крэйванцы».
   Віншаванні за выкананне паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця за першае паўгоддзе 2020 года прымалі таксама ААТ «Ашмянскі мясакамбінат» (першае месца), «Радыётэхніка» (другое месца), «Гальшанскі крухмальны завод» (трэцяе месца).

Людміла Рыбік.
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.