Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Ашмянскі раён з рабочым візітам наведаў намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Пранюк

01.10.2024
Ашмянскі раён з рабочым візітам наведаў намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Пранюк
   Як куратара сацыяльнай сферы ў першую чаргу яго цікавілі аб'екты сацыяльнай інфраструктуры. Віктар Францавіч пазнаёміўся з ходам рэалізацыі праекта па энергаэфектыўнасці ў дзіцячым садку №3, які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і Ашмянскім райвыканкамам.
   - Агульны бюджэт праекта "Укараненне мерапрыемстваў па энергаэфектыўнасці для ўстойлівага энергетычнага развіцця Ашмянскага раёна Беларусі" складае звыш 696 тысяч еўра, з якіх 20,33 адсотка-сафінансаванне Ашмянскага райвыканкама — - адзначыла начальнік упраўлення адукацыі Святлана Баркоўская.
   Пабываўшы на аб'екце, Віктар Пранюк і старшыня райвыканкама Уладзіслаў Гершгорын пераканаліся: працы ў дзіцячым садзе набліжаюцца да завяршэння. Акрамя рэалізацыі праекта, тут праведзены капітальны рамонт установы, на які выдзелены сродкі з абласнога і раённага бюджэтаў. Заменена ўся мэбля і абсталяванне, закуплены новыя цацкі і пасцельная бялізна. Так што хутка малых у поўным узбраенні сустрэне цалкам абноўлены дзіцячы сад.
   Паколькі акцэнт падчас рэканструкцыі зроблены на энергаэфектыўныя тэхналогіі, важна ў будучыні правесці аналіз іх прымянення, падкрэсліў Віктар Францавіч.
   Не менш значны для раёна і вобласці аб'ект-Гальшанскі замак, з ходам рэстаўрацыйных работ на якім азнаёміўся Віктар Пранюк. Іх правядзенне ажыццяўляецца ў рамках Дзяржаўнай праграмы "Культура Беларусі" на 2016-2020 гады і фінансуецца з фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы культуры і мастацтва. 498 тысяч рублёў выдзелена сёлета фондам на захаванне гісторыка-культурнай каштоўнасці. Акрамя аднаўлення Паўночнай вежы, праектам прадугледжана стварэнне музейнай экспазіцыі, знешняе асвятленне, відэаназіранне і адкрыццё візіт-цэнтра. Аб тым, што прадугледжвае музеефікацыя вежы, распавяла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Кацярына Астрамович.

Ашмянскі Веснік
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.