Ашмянскі раён заняў 3 месца ў абласным спаборніцтве за дасягненне высокіх паказчыкаў у сацыяльна-культурным развіцці
29.04.2024
Ля будынка Гродзенскай абласной філармоніі адкрылася абноўленая абласная Дошка гонару. Права быць занесеным на яе ўдастоіліся лепшыя з лепшых, тыя, хто ўнёс значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Гродзенскай вобласці па выніках работы за 2022 год.
Па выніках штогадовага абласнога спаборніцтва горада Гродна і раёнаў Гродзенскай вобласці за дасягненне высокіх паказчыкаў у сацыяльна-культурным развіцці ў 2022 годзе 3-е месца заняў Ашмянскі раён.