Ашмянскія школьнікі прывезлі з Гродна 8 дыпломаў і адну грамату
16.01.2025
Упраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама 13 студзеня падвяло вынікі трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. 14 таленавітых дзяцей прадставілі наш раён на інтэлектуальным спаборніцтве. Кожны паказаў выдатныя вынікі: у скарбонцы каманды нашага раёна – 8 дыпломаў і адна грамата.
Беларуская і руская мовы, грамадазнаўства, гісторыя, матэматыка, Фізічная культура і Здароўе – гэтыя дысцыпліны апынуліся па зубах школьнікам з Ашмянскага раёна. Дыпломамі другой ступені ўзнагароджаны Лізавета Лабачэўская (беларуская мова і літаратура), Наталля Зянкевіч (руская мова і літаратура). Дыпломамі трэцяй ступені былі адзначаны Анастасія Станкевіч (беларуская мова і літаратура), Яна Зык (Грамадазнаўства), Роберт Швабовіч (гісторыя), Міхаіл Рамейка (матэматыка), Вадзім Андрыеўскі і Уладзіслаў Маліноўскі (Фізічная культура і Здароўе). Граматай узнагароджана Вікторыя Лазарчык (беларуская мова і літаратура). Некаторым з удзельнікаў трэба будзе прадставіць Гродзенскую вобласць на заключным этапе алімпіяды, які пройдзе вясной.
Віншуем пераможцаў і жадаем поспехаў!