Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Ашмянскія вогнеборцы-сярод лепшых

31.05.2024
   У Гродне выбралі лепшых агняборцаў сярод моладзевых атрадаў аховы правапарадку. На абласным метадычным зборы "Вогнеборац" Ашмянцы ўпэўнена занялі трэці радок.
Удзельнікі з усіх раёнаў вобласці, прадстаўнікі моладзевых атрадаў аховы правапарадку сабраліся на базе Паса Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС, каб адпрацаваць навыкі правільных паводзін у экстрэмальных сітуацыях.
   У складзе каманды Ашмянскага раёна выступілі Міраслаў Катанэкша, Эрнэст Сташкевіч, Дзмітрый Чымбор, Аляксандр Патрэбка і капітан каманды Уладзімір Градабоеў
  Сярод выпрабаванняў збору-выратаванне на вадзе, аказанне першай дапамогі, паласа перашкод і пажарны кросфіт. Таксама юныя агняборцы прынялі ўдзел у конкурсе "знаўцы АБЖ", у якім адказвалі на тэарэтычныя пытанні.

Ашмянскі Веснік
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.