Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Ашмянцы прайшлі зборы ваеннаабавязаных запасу

27.10.2024
Ашмянцы прайшлі зборы ваеннаабавязаных запасу
   У кастрычніку ў вайсковай частцы 14103 г. Навагрудка праходзілі зборы ваеннаабавязаных запасу, спланаваныя на перыяд пераводу на сезонны рэжым эксплуатацыі ваеннай і спецыяльнай тэхнікі.
   У гэты перыяд вайсковая частка была даўкамплектавана 10 вайскоўцамі запасу, якія складаюцца на ўліку ў Ашмянскім раённым ваенным камісарыяце. За час збораў ваеннаабавязаныя асвяжылі веды агульнавайсковай падрыхтоўкі, выканалі практыкаванні кантрольных стрэльбаў з аўтамата Калашнікава, нарматывы па РХБЗ і інжынернай падрыхтоўцы, а таксама прымалі актыўны ўдзел у пераводзе ваеннай і спецыяльнай тэхнікі.
   Як адзначыў камандзір вайсковай часткі палкоўнік Дзям'ян Яшчук, удзельнікі збораў аказалі годную дапамогу ў абслугоўванні тэхнікі, па выніках якой найбольш вызначыліся ваеннаабавязаныя запасу атрымалі граматы за паспяховую службу, а таксама падзячныя лісты, высланыя па месцы працы.

Ашмянскі Веснік
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.