Ашмянцы прымалі віншаванні ад Маладзёжнага парламента і піянераў
29.12.2025
Ужо шмат гадоў у нашай краіне стала добрай традыцыяй удзельнічаць у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці". Маладзёжны парламент і піянеры Ашмяншчыны не застаюцца ўбаку. На працягу многіх гадоў яны сумесна ўдзельнічаюць у акцыі. Сёлета члены Маладзёжнага парламента і прадстаўнікі піянерскіх дружын ГА "Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя" наведалі Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі ў Ашмянах, каб падарыць дзецям крышачку цяпла, усмешак, радасці, зарадзіцца ад іх энергіяй і цеплынёй.
Прыемным сюрпрызам сталі для ашмянцаў віншаванні ад Маладзёжнага парламента З Новым годам. Дзед Мароз са Снягуркай уручылі жыхарам райцэнтра прыемныя сувеніры і пажадалі выканання ў новым годзе ўсіх іх жаданняў.