Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Аўтапарк №13 Ашмянаў папоўніўся новым аўтобусам

05.10.2024
Аўтапарк №13 Ашмянаў папоўніўся новым аўтобусам
Аўтапарк нашага горада папоўніўся новым аўтобусам беларускай вытворчасці "МАЗ-203".

Адна з задач філіяла адкрытага акцыянернага таварыства «Гроднооблавтотранс» «Аўтамабільны парк №13» г. Ашмяны – выкананне пасажыраперавозак насельніцтва. Транспарт, які выкарыстоўваецца для гэтых мэтаў, хутка зношваецца, так як аўтобусы выходзяць па сваіх маршрутах практычна штодня. Тэрмін эксплуатацыі пасажырскіх транспартных сродкаў не павінен перавышаць 10 – 15 гадоў, а гэта значыць, што аўтапарк рэгулярна патрабуе абнаўлення.

Нядаўна наш аўтапарк папоўніўся новым аўтобусам беларускай вытворчасці "МАЗ-203". Як распавёў дырэктар аўтамабільнага прадпрыемства Віктар Скаскевіч, нізкападлогавы аўтобус прызначаны для перавозкі пасажыраў на гарадскіх маршрутах, таму будзе курсіраваць па самых загружаных напрамках у горадзе — №3 і №4.

У новенькім аўтобусе 24 пасажырскіх месцы, хоць змяшчальнасць яго вялікая – да 150 чалавек. "МАЗ-203" набыты за кошт сродкаў абласнога бюджэту. Каштуе ён каля 445 тысяч беларускіх рублёў.

На новай тэхніцы будзе працаваць Аляксандр Янушэўскі - прафесіянал сваёй справы, вадзіцель са стажам працы ў Ашмянскім аўтапарку больш за 14 гадоў, а таксама яго напарнік Васіль Чапега.

Зараз аўтобус праходзіць працэдуру афармлення. У хуткім часе пачатковец ўвальецца ў новы калектыў і пачне «знаёмства» са сваімі пасажырамі.
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.