Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Беларускі партызан:: аварыйны мост праз Ашмянку каля Богданишек зачынены

06.07.2024
   Самавольна пабудаваны мост праз Ашмянку, многія гады служыў добрую службу жыхарам в. Міхалконі. Так, па крайняй меры, лічаць яны самі. Па ім хадзілі вяскоўцы на аўтобусны прыпынак у Багданішкі і наўпрост ездзілі на аўтамабілях. Але з гадамі мост нахіліўся. Ездзіць па ім стала небяспечна. Самавольны будынак быў зроблены без уліку патрабаванняў нормаў бяспекі, але на гэта мясцовыя жыхары не звярталі ўвагі. Галоўнае-не трэба ехаць пару лішніх км, што значна эканоміла час.
   Як аказалася, аб'езд знаходзіцца не так і далёка, але людзі прывыклі менавіта да гэтай дарогі, таму і звярнуліся ў раённы выканаўчы камітэт з просьбай дапамагчы ў рамонце "стратэгічна важнага" аб'екта. Камісія па бяспецы дарожнага руху райвыканкама вывучыла ўзніклую праблему. Выездам на месца было ўстаноўлена, што рух па мосце транспарту ўяўляе пагрозу для жыцця людзей. Неадкладна было прынята рашэнне рух транспарту па ім абмежаваць.
   На сустрэчы мясцовым жыхарам было растлумачана, што адрамантаваць мост не ўяўляецца магчымым. Узамен гэтаму "маршруце" ім быў прапанаваны іншы варыянт выезду з вёскі, які знаходзіцца непадалёк-жвіровая дарога побач з лесам, падтрыманне належнага стану якой ўзята пад кантроль.

Ашмянскі Веснік
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.