Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Бяспека дзяцей – клопат дарослых

11.06.2024
Бяспека дзяцей – клопат дарослых
   Штогод супрацоўнікі МУС ва ўзаемадзеянні з суб'ектамі прафілактыкі праводзяць мерапрыемствы згодна з міжведамаснай праграмай "клопат". Дадзеная праца накіравана на прафілактыку злачыннасці і правапарушэнняў сярод непаўналетніх у летні перыяд, забеспячэнне бяспекі дзяцей сумесна з зацікаўленымі ведамствамі, арганізацыю занятасці непаўналетніх, асабліва падлеткаў, з якімі праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа.
   За мінулы перыяд 2021 года ў Ашмянскім раёне падлеткамі злачынстваў не здзейснена. Па чатырох матэрыялах праверак вынесеныя пастановы аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальных спраў у дачыненні да шасці непаўналетніх - у сувязі з недасяганнем імі ўзросту прыцягнення да крымінальнай адказнасці.
   Адной з прычын падлеткавай злачыннасці з'яўляецца незанятасць непаўналетніх у вольны ад вучобы час. Улетку аператыўная абстаноўка ў падлеткавым асяроддзі ўскладняецца менавіта па гэтай прычыне.
   Бацькі павінны забяспечыць кантроль за паводзінамі сваіх непаўналетніх дзяцей і знайсці дзіцяці карысную справу. Варта быць уважлівымі да малалетнім дзецям, не пакідаць іх без нагляду на працяглы час. Згодна з патрабаваннямі ч. 2 арт. 159 КК РБ (пакіданне ў небяспецы) законныя прадстаўнікі могуць быць прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці ў выпадку, калі была рэальная небяспека для жыцця дзіцяці.
   За пяць месяцаў бягучага года вырасла колькасць правапарушэнняў, учыненых непаўналетнімі за распіццё спіртных напояў у грамадскіх месцах. Павялічылася таксама колькасць адміністрацыйных пратаколаў, складзеных у дачыненні да законных прадстаўнікоў у сувязі з неналежным кантролем за дзецьмі.
   Летам узрастае верагоднасць няшчасных выпадкаў на вадзе. Часта дзеці становяцца ахвярамі воднай стыхіі-гінуць або атрымліваюць цяжкія калецтвы. У нашым раёне такія трагедыі таксама мелі месца. Дзецям варта часцей нагадваць аб захаванні мер бяспекі пры купанні ў вадаёмах. Нельга купацца ў месцах, не прызначаных для гэтых мэтаў, а таксама лезці ў ваду ў стане алкагольнага ап'янення.

Алег Васілеўскі, начальнік ІСН Ашмянскага РАУС, маёр міліцыі
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.