Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Чаму трэба вакцынавацца ад інфекцыі COVID-19?

31.05.2024
Чаму трэба вакцынавацца ад інфекцыі COVID-19?
- Чаму трэба вакцынавацца ад інфекцыі COVID-19? Дзе зрабіць прышчэпку?  Як падрыхтавацца да вакцынацыі?
Жыхар г. Ашмяны

   Як бы нам ні хацелася, каб пандэмія скончылася самастойна, але гэта малаверагодна альбо зойме занадта шмат часу. Да моманту яе заканчэння колькасць хворых і смерцяў ад COVID-19 ў свеце будзе вялікім. За кожным выпадкам хваробы і смерці стаяць людзі.
   Найбольш хуткі і эфектыўны спосаб ўзяць вірус пад кантроль – гэта вакцынацыя. Чым больш людзей мае імунітэт да віруса, тым хутчэй ён перастане цыркуляваць у чалавечай папуляцыі. Так як натуральны імунітэт (пасля перанесенай хваробы) не пажыццёвы (па розных дадзеных да 3-6 мес.), спадзявацца на яго не атрымаецца.
   Поспех у барацьбе з каронавірусам можа быць лепш, калі ў грамадстве сфарміруецца калектыўны імунітэт. Па стане на 28 мая 2021 прышчэпкі атрымала 1468 чалавек.
Прышчэпкі супраць коронавирусной інфекцыі праводзяцца ў раённай паліклініцы, Гальшанскай і Мурованоошмянсковской амбулаторыях.
   Ніякай спецыяльнай падрыхтоўкі для вакцынацыі не патрабуецца, трэба ісці здаровым і ў добрым настроі. А пасля вакцынацыі неабходна паберагчы (не мачыць, не траўмаваць і г.д.) месца ін'екцыі на працягу сутак.
   Прышчэпка дапаможа зберагчы ваша здароўе!

Юрый Ларыёнаў, галоўны ўрач раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.