Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

COVID-сітуацыя "прырост"

17.08.2024
   Пандэмія коронавируса трымаецца ўжо амаль паўтара года. Усе мы ад гэтага стаміліся, а многія стаміліся настолькі, што вырашылі здацца і-расслабіліся. Яшчэ нядаўна людзі баяліся дакрануцца голымі рукамі да любой паверхні-насілі пальчаткі і без канца дэзінфікавалі рукі антысептыкам, а сёння…
   Сёння адлегласць паміж людзьмі ў грамадскіх месцах скарацілася, а масачны рэжым застаўся толькі на шыльдах ля ўваходу. Людзей у пальчатках зараз не сустрэць зусім, а гараджане ў масках-з'ява рэдкая. Нават у крамах. Нават прадаўцы. Знаходзіцца без масак нам забараняе толькі таблічка на дзвярах-адміністрацыя спадзяецца на свядомасць грамадзян і іх сацыяльную адказнасць, якой, на жаль, няма. Па настроі ашмянцаў, коронавирус мы ўжо перамаглі. Як бы не так!
   У суседніх раёнах фіксуецца рэзкі скачок захворвання COVID-19. Як ідуць справы ў Ашмянскім – запыталіся ў галоўнага ўрача раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Юрыя Ларыёнава.
   — У Ашмянскім раёне на дадзены момант адзначаецца невялікі рост захворвання коронавирусной інфекцыі. Вялізнага скачка ў лічбах статыстыкі няма, аднак дынаміку нельга назваць станоўчай.
   Калі казаць аб вакцынацыі – на дадзены момант прышчэплена каля чатырох тысяч жыхароў раёна, што складае трынаццаць адсоткаў ад усяго насельніцтва. У асноўным гэта работнікі арганізацый аховы здароўя, сферы сацыяльнага абслугоўвання, пажылыя людзі, а таксама людзі з хранічнымі захворваннямі. Варта нагадаць, што прышчапіцца можа кожны жадаючы - як асобны грамадзянін, так і арганізаваны калектыў. І гэта можна зрабіць не толькі на стацыянарных участках - таксама працуюць выязныя брыгады, - кажа Юрый Пятровіч.
   Галоўнай прычынай таго, што колькасць інфіцыраваных па-ранейшаму застаецца высокім, а сумная статыстыка расце, спецыялісты называюць невыкананне мер прафілактыкі. Ашмянцы перасталі насіць маскі, карыстацца антысептыкам, забыліся аб сацыяльным дыстанцыяванні.
   На жаль, людзі кожны дзень сваімі дзеяннямі пацвярджаюць фразу, што Правілы створаны для таго, каб іх парушаць. Але лічбы статыстыкі тым часам працягваюць даказваць адваротнае…

Ашмянскі Веснік
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.