Дабраахвотнікі прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Дай лесу новае жыццё”, абвешчанай Прэзідэнтам Беларусі.
Акцыя, мэта якой аднавіць пашкоджаныя бурай участкі лесу, праходзіць у краіне з 12 кастрычніка па 12 лістапада. Удзел у ёй прымаюць людзі самых розных прафесій.
Пасля падрабязнага інструктажу па высадцы сеянцаў, з добрым настроем удзельнікі акцыі прыступілі да работы. Працавалі актывісты на ўчастку за вёскай Баранцы, які быў раней пашкоджаны караедам. За некалькі гадзін агульнымі намаганнямі групы было высаджана каля чатырох тысяч сеянцаў. Як паведаміў лесавод, праз сем год саджанцы будуць пераведзены ў катэгорыю лесу.