Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Даходы без падатку. Якія льготы маюць члены студэнцкіх атрадаў?

14.07.2024
Даходы без падатку. Якія льготы маюць члены студэнцкіх атрадаў?
   У перыяд летніх канікул многія студэнты і навучэнцы працуюць у складзе студэнцкіх атрадаў, якія з'яўляюцца адным з самых аптымальных варыянтаў для іх часовага працаўладкавання.
   У сувязі з гэтым, ІМПЗ па Смаргонскім раёне нагадвае, што даходы, атрыманыя за працу ў складзе студэнцкіх атрадаў, сфармаваных у парадку, устаноўленым заканадаўствам, і якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, вызваляюцца ад падаходнага падатку (пункт 51 артыкула 208 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь).
   Такім чынам, бухгалтэрыі прымаючага арганізацыі неабходна ўлічваць, што даходы ўдзельнікаў студэнцкіх атрадаў, сфармаваных у парадку, устаноўленым заканадаўствам, за працу ў складзе такіх атрадаў, вызваляюцца ад падаходнага падатку з фізічных асоб.
   Пры гэтым прадстаўленне падатковай дэкларацыі (разліку) па падаходным падатку з фізічных асоб членамі студэнцкіх атрадаў не патрабуецца.

Г А Писарец, намеснік начальніка інспекцыі.
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.