Для школьнікаў Ашмяншчыны прагучаў апошні ў гэтым навучальным годзе званок
31.05.2024
Сёння ў школах Ашмянскага раёна прагучаў апошні ў гэтым навучальным годзе званок. На ўрачыстых лінейках за старанную вучобу, поспехі ў спорце і творчасці, актыўнасць у грамадскай дзейнасці вучні атрымалі заслужаныя ўзнагароды: дыпломы, граматы, медалі, падарункі і сувеніры.
З пажаданнямі бяспечнага лета і добрага адпачынку да іх звярнуліся настаўнікі і госці святочных мерапрыемстваў.
Наперадзе дзяцей чакаюць тры шчаслівыя летнія месяцы, напоўненыя яркімі падзеямі, падарожжамі і новымі знаёмствамі. Многія з іх будуць бавіць час у летніках, якія распачнуць сваю працу ўжо заўтра. Дарослыя паклапаціліся, каб аздараўленчая кампанія прайшла цікава, змястоўна і з карысцю.