Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Другі камбайнерскі экіпаж-тысячнік вызначыўся на жніве ў Ашмянскім раёне

16.08.2024
Другі камбайнерскі экіпаж-тысячнік вызначыўся на жніве ў Ашмянскім раёне
   У КСУП "Гальшаны" ўслед за камбайнерамі Генрыхам Скаржынскім і Андрэем Давідовічам запаветная тысяча тон збожжа скарылася экіпажу ў складзе Аляксандра Сасноўскага і яго памочніка Ігара Бителя. На мінулым тыдні камбайнеры перасягнулі намалот у тысячу тон збожжа і ўпэўнена трымаюць курс на новую вышыню.  Падзякавалі аграрам за працу, уручылі прэміі і традыцыйныя дыпломы ўдзельнікаў абласнога спаборніцтва начальнік райсельгасхарча Андрэй Гардзей, старшыня Ашмянскага райкама прафсаюза работнікаў АПК Раіса Турлай, намеснік дырэктара КСУП» Гальшаны " Міхаіл Скаржынскі.
   Гальшанскія камбайнеры аднымі з першых уключыліся ў абласное і раённае спаборніцтва сярод камбайнерскіх экіпажаў і вадзіцеляў, занятых на ўборцы збожжа. З першых дзён жніва ў гаспадарцы набрала высокія тэмпы. Усе задзейнічаныя ў ёй імкнуцца хутка і якасна прыбіраць ураджай.
   Сабраны хлеб своечасова дапрацоўваецца на зернесушыльных комплексах, у рабочым парадку выконваецца дзяржзаказ. Аграрыі разумеюць, што своечасова пакладзенае ў свіран збожжа, адгукнецца вагой у кашальку.

Ашмянскі Веснік
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.