Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Дзе тысяча, там і дзве… У Ашмянскім раёне віншавалі яшчэ аднаго вадзіцеля-тысячніка

10.08.2024
Дзе тысяча, там і дзве… У Ашмянскім раёне віншавалі яшчэ аднаго вадзіцеля-тысячніка
Напрыканцы мінулага тыдня раённая газета паведамляла аб першым тысячніку на жніве ў Ашмянскім раёне. Ім стаў вадзіцель КСУП “Крэйванцы” Віталь Блажэвіч. І вось мы ізноў едзем у гэту гаспадарку, каб ушанаваць яшчэ аднаго кіроўцу, які на аўтамабілі МАЗ перавёз тысячу тон зерня новага ўраджаю.

У гэты раз віншаванні прымае Вітольд Ясюлевіч. Выказаць словы ўдзячнасці аграрыю за адданую і старанную працу прыехалі першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, дэпутат раённага Савета дэпутатаў Андрэй Гардзей, старшыня Ашмянскага райкама прафсаюза работнікаў АПК, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Раіса Турлай і дырэктар КСУП «Крэйванцы» Аляксей Чарняўскі.

Лідара ўборачнай кампаніі віншавалі на зернетаку, куды ён рэйс за рэйсам прывозіць на сваім МАЗе шчодры намалот з крэйванцаўскіх палеткаў. Вітольд Ясюлевіч прыйшоў у сельгасарганізацыю толькі паўгода назад і за кароткі тэрмін змог зарэкамендаваць сябе старанным і адказным спецыялістам.

Андрэй Гардзей падзякаваў вадзіцелю-тысячніку за плённую, добрасумленную працу і актыўны ўдзел ва ўборачнай кампаніі і ўручыў яму грашовыя сертыфікаты, а Раіса Турлай – кветкі.

-Для мяне, ураджэнца Літвы, Беларусь стала другой Радзімай. Тут нарадзіліся і жывуць у шчасці пяцёра маіх дзяцей. У Ашмянах пры падтрымцы дзяржавы я пабудаваў кватэру. Ганаруся сваёй прафесіяй і цаню кожны дзень пад мірным беларускім небам. А большага мне і не трэба, — зазначыў лідар жніва і паспяшаўся за руль свайго самазвала.

Пагодныя дзянькі садзейнічаюць уборцы, а пшаніца так і просіцца ў дваццацітонны кузаў. І трэба паспяшацца, часам “выйсці” са звыклага графіка работы, адчуць стому ў натруджаным целе, а разам з тым і асалоду – ад дастойнага рэзультату сваёй працы і важкага ўнёску ў багаты ашмянскі каравай.

© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.