Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Дзяржаўтаінспекцыя Гродзенскай вобласці праводзіць Рэспубліканскую прафілактычную акцыю "Беражыце дзяцей"

13.08.2024
Дзяржаўтаінспекцыя Гродзенскай вобласці праводзіць Рэспубліканскую прафілактычную акцыю
   Дзяржаўтаінспекцыя Гродзенскай вобласці для папярэджання дарожна-транспартнага траўматызму з удзелам непаўналетніх з 11 па 18 жніўня праводзіць Рэспубліканскую прафілактычную акцыю «Беражыце дзяцей».
   Увагу кіроўцаў будзе звернута на безумоўнае выкананне ПДР у частцы бяспечнай перавозкі маленькіх пасажыраў, а таксама правіл перавозкі арганізаванымі групамі.
Пасля завяршэння канікул дзяржаўтаінспектары наведаюць установы адукацыі. Падчас сустрэч з прадстаўнікамі ДАІ дзеці паўтораць галоўныя і неабходныя правілы паводзін на дарозе.
   Для прафілактыкі парушэнняў ПДР, аказання дапамогі грамадзянам і арганізацыі дарожнага руху інспектары ДАІ ў гэтыя дні будуць несці службу на найбольш напружаных участках вулічна-дарожнай сеткі, непасрэдна прылеглых да ўстаноў адукацыі.
   За 7 месяцаў бягучага года на дарогах Гродзенскай вобласці зарэгістравана 21 дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам непаўналетніх, у якіх 17 дзяцей атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, 5 загінулі.

Аддзяленне ДАІ Ашмянскага РАУС.
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.