Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Экскурсія ў гістарычнае мінулае.

02.06.2024
Экскурсія ў гістарычнае мінулае.
   27 мая 2021 года выхаванцы аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў ДУ "ТЦСАН Ашмянскага раёна" наведалі аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры г.Ашмяны. Цікавай і пазнавальнай была этнаграфічна-музейная экспазіцыя. Рабяты ўбачылі самабытны куток нацыянальнай культуры, дзе інтэр'ер аформлены ў стылі «беларускай хаты» 20 стагоддзя.
   Здзіўленне і захапленне выклікаў майстар-клас па ганчарнай творчасці. Хлопцы маглі самі патрымаць у руках гліну, паспрабаваць сябе ў ролі ганчара.
   Вельмі пазнавальнай стала выстава майстроў Дома рамёстваў і творчасці (вязанне, саломапляценне, качанне, пап'е–машэ і інш.) Людзям з абмежаванымi магчымасцямi прапанавалі паудзельнiчаць у майстар-класах па розных відах творчасці.
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.