Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Ідзе падрыхтоўка да пасяўной

09.02.2024
   На календары люты, і нам здаецца, што да вясны яшчэ далёка. Аднак у вяскоўцаў меркаванне іншае. Аграрыі паўсюдна рыхтуюць тэхніку да палявых работ. Тое, што атрымоўваецца выканаць уласнымі сіламі, работнікі робяць на месцы ў мехмастерских, а з больш складанымі паломкамі звяртаюцца ў Ашмянскую аграпрамтэхніку.

   У ААТ "Аграпрамтэхніка" прытрымліваюцца добрага правіла: наяўнасць сучаснай адладжанай тэхнікі-залог вялікіх ураджаяў. Зараз у рамонтным цэху прадпрыемства знаходзіцца каля 20 адзінак машын і агрэгатаў. 9 адзінак тэхнікі-сельгаспрызначэння, з якіх 6 - з ашмянскіх гаспадарак.

   Як распавёў дырэктар прадпрыемства Аляксандр Катовіч, рамонтная кампанія будзе праходзіць у некалькі этапаў. Першы-аднаўленне тэхнікі вясновага прызначэння: энерганасычаных трактароў, камбінаваных глебаапрацоўчых пасяўных агрэгатаў, плугоў, дыскатараў і іншых адаптараў. На другім этапе трэба будзе прывесці ў поўную гатоўнасць тэхніку для нарыхтоўкі кармоў: кормаўборачныя камбайны, касілкі, граблі. На трэцім будуць рамантаваць агрэгаты для ўборкі збожжавых.

   Як правіла, у пачатку года на прадпрыемства здадзена тэхніка, якая пасля рамонту і сэрвісу першай выйдзе ў поле. Ужо набыты неабходныя запчасткі і актывізаваны працэс яе рамонту. Пытанне падрыхтоўкі і адладкі тэхнікі на асаблівым кантролі ў Аляксандра Ляўковіча, начальніка аддзела рамонтна-тэхнічнага абслугоўвання прадпрыемства. У гэтай працы задзейнічаны слесары, наладчыкі, токары, газаэлектразваршчыкі. Важкі ўклад у гэтую дзейнасць уносіць токар Станіслаў Садоўскі. Адказна і вынікова працуюць зваршчыкі Генадзь Петкавіч, Андрэй Міцул, слесары Андрэй Мінько, Мікалай Чумачэнка. Віктар Шымановіч, Дзяніс Гаргаш, Аляксандр Гіруць, Сяргей Муха.

  Завяршыць сваю працу брыгада плануе да 20 сакавіка. Падчас пасяўной кампаніі будзе сфарміравана і выязное абслугоўванне на выпадак непрадбачаных паломак і няспраўнасцяў.

   Як адзначыў дырэктар ААТ "Аграпрамтэхніка" Аляксандр Катовіч, для своечасовага рамонту і падрыхтоўкі тэхнікі да палявых работ плануецца задзейнічаць усе наяўныя рэсурсы і магчымасці.

Ашмянскі Веснік
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.