Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Яўген Супрановіч: краіну не пабудаваць на спажывецтве і абыякавасці

31.01.2024
Яўген Супрановіч: краіну не пабудаваць на спажывецтве і абыякавасці
   Яўген Супрановіч-намеснік дырэктара Ашмянскага раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі

   — У Пасланні імпануюць перш за ўсё максімальная лаканічнасць і выразнасць пастаўленых задач. Прэзідэнтам закрануты літаральна ўсе сферы нашага жыцця, усе набалелыя праблемы: як унутраныя, так і знешнія. І на кожнае пытанне Прэзідэнт даў канкрэтны адказ. Імпануе і тое, як Аляксандр Рыгоравіч адказваў на зададзеныя падчас абмеркавання пытанні: хутка, а часам і з гумарам. Гэта падкупляе.

   Прэзідэнт не толькі выказаў сваё разуменне сітуацыі ў краіне і за мяжой, але і паставіў перад народам Беларусі тры надзённыя і канкрэтныя пытанні. Апошні мяне закрануў больш за ўсё: "Ці гатовыя беларусы быць ініцыятыўнымі і працаваць на сябе?».

   Працуючы ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, магу сказаць, што некаторая частка існуючых у нашай сферы праблем звязана менавіта з адсутнасцю адказнасці людзей за свае дзеянні і перакладанне гэтай адказнасці і ініцыятывы на плечы толькі камунальнай гаспадаркі. Гэта і парадак у пад'ездах жылых дамоў, і праца ліфтавага абсталявання, і чысціня вуліц, і захаванасць абсталявання на дзіцячых пляцоўках і прыпынках гарадскога транспарту, і вялікая колькасць бяздомных жывёл. Гэта сфера адказнасці кожнага грамадзяніна. Цалкам згодны са словамі прэзідэнта: "краіну не пабудаваць на спажывецтве і абыякавасці».

Ашмянскі Веснік
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.