Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Юрый Знесар прызначаны намеснікам старшыні Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта

24.08.2024
Юрый Знесар прызначаны намеснікам старшыні Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта
   Юрый Уладзіміравіч Знесар з 24 жніўня прызначаны намеснікам старшыні Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта, які курыруе пытанні эканамічнага развіцця.
   Юрый Уладзіміравіч нарадзіўся 29 кастрычніка 1976 года ў В. Мінойты Лідскага раёна. У 2005 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка, у 2007 годзе — Баранавіцкі дзяржаўны універсітэт, у 2011 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З 1992 года працаваў на даччыным прадпрыемстве "Мінойтаўскі рамонтны завод" Гродзенскага ўнітарнага прадпрыемства "Аблсельгастэхніка": спачатку — вучнем токара, токарам, майстрам вытворчага ўчастка, затым-інжынерам-эканамістам па арганізацыі і нармаванні працы, начальнікам аддзела арганізацыі працы і заработнай платы. З 2012 па 2020 гг. узначальваў ААТ "Зэльвенская сельгасхімія". З 2020 года і па цяперашні час працаваў намеснікам дырэктара па камерцыйных пытаннях Зэльвенскага раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.