Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

"Калядныя сустрэчы" прайшлі ў СШ №1 г. Ашмяны

03.01.2024
   21-ы раз на базе сярэдняй школы №1 г. Ашмяны імя М. М. Гружэўскага адбылася канцэртная праграма пад назвай "Калядныя сустрэчы". Першае прадстаўленне па традыцыі прайшло пры поўным аншлагу.

   Святочны настрой шматлікім гледачам стваралі юныя таленты. Запальныя харэаграфічныя кампазіцыі, вясёлыя навагоднія песні, бліскучыя жарты гучалі з казачнай і прыбранай сцэны школы. А выдатным апраўленнем канцэртных нумарах стаў тэматычны сцэнар – як заўсёды, над падрыхтоўкай шоў паспрабавалі юныя артысты і іх педагогі. Нядзіўна, што творчасць і фантазія удзельнікаў прадстаўлення пакарылі сэрцы гледачоў, напоўніўшы іх верай у цуды і дабрынёй.

   Для школьнікаў, жадаючых акунуцца ў атмасферу чараўніцтва, паўторныя шоў-праграмы пройдуць у напярэдадні Калядаў.

Ашмянскі Веснік
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.