Канцэрт, прысвечаны Дню Перамогі, прайшоў у Ашмянах
09.05.2024
Пасля афіцыйных мерапрыемстваў - урачыстага мітынгу і ўскладання кветак да падножжа помніка на брацкай магіле, а таксама тэатралізаванага шэсця аўтамашын «Дарогамі Перамогі» – ашмянцам было прапанавана далучыцца да святочнага канцэрта на галоўнай плошчы горада, у якім прымалі ўдзел артысты беларускай эстрады Мікіта Фаміных, Улад Сазонаў і шоу-балет «Феерыя».
Падчас канцэрта прагучалі не толькі песні ваенна-франтавой тэматыкі, але і кампазіцыі пасляваенных гадоў, сучасныя шлягеры, а таксама аўтарскія песні.
Выступленне сталічных гасцей працягнулі народны ансамбль песні "Крыніцы", народны сямейны ансамбль "Граўжанцы" і народны ансамбль народнай песні "Жытніца", якія зарадзілі гледачоў энергіяй народных песень.