Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Караліна Дарошка: "Мяне падкупіла багатая гісторыя Ашмянаў"

01.06.2024
   Шмат хто ў сучасным свеце рамантызуюць магчымасць вялікіх гарадоў, па наіўнасці лічачы, што паўнавартасна рэалізавацца можна, толькі пакінуўшы сваю малую радзіму. Многія, але не наша сённяшняя гераіня.  За дваццаць два гады Караліна паспела пажыць у Віцебску, Магілёве, Заслаўі. Цяпер, пасля заканчэння універсітэта, яна працуе на Ашмянскім мясакамбінаце. Аб выбары горада, натхненні і ўнутранай гармоніі мы даведаліся ў Караліны Дарошка.
   - Сёлета я скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій у Магілёве, і калі стала пытанне аб маім размеркаванні, у мяне было два варыянты: Віцебск альбо Ашмяны. Так як і там, і там я ўжо пабывала на практыцы, у мяне было ўяўленне аб гэтых гарадах, і я без праблем магла застацца ў найбольш мне упадабаным. Для сябе я вырашыла, што гэта будуць Ашмяны.
   Мне нашмат бліжэй атмасфера маленькіх і ўтульных гарадоў, яны валодаюць асаблівым шармам і эстэтыкай. У двары дома, дзе я зараз жыву, ёсць арэлі — прама як у дзяцінстве, - на якіх я люблю ўвечары пасядзець, акунуцца ў цішыню і адцягнуцца ад усіх спраў. Наўрад ці нехта ў вялікім шумным горадзе можа сабе такое дазволіць.
   Таксама мяне падкупіла багатая гісторыя гэтага горада, і перш за ўсё, калі я сюды пераехала, мы з маім хлопцам паехалі ў Гальшанскі замак. На жаль, паслугі экскурсавода на той момант не было і атрымаць поўную інфармацыю не ўдалося. Але ў бліжэйшы час мы абавязкова туды вернемся, каб праслухаць экскурсію і атрымаць больш ведаў аб гэтым містычным месцы.
  Не буду хаваць, але і стаўленне калектыву мяне таксама адразу падкупіла. Цяпер я працую майстрам каўбаснага цэха. У мае абавязкі ўваходзіць прыняць і здаць сыравіну, падпісаць накладныя, размеркаваць працу паміж супрацоўнікамі і, нягледзячы на тое, што практычна ўсе калегі старэйшыя, яны ставяцца да мяне з разуменнем і павагай, дзе трэба, падкажуць і дапамогуць. Адзінае, да чаго складана прывыкнуць, дык гэта да пастаянна змяняецца графіку. У нас на прадпрыемстве праца ідзе ў тры змены, таму кожны тыдзень час тваёй працы змяняецца, з-за чаго збіваецца рэжым дня, але мяне гэта не палохае, бо ўся справа звычкі.
   Ці планую я назусім асесці ў Ашмянах, я яшчэ не вырашыла, але магу сказаць дакладна, што гэты гістарычны гарадок застанецца назаўсёды ў маім сэрцы.

Ашмянскі Веснік
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.