Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Карына Несцерава з Ашмянаў стала бронзавым прызёрам на Кубку Беларусі па лёгкай атлетыцы

03.06.2024
Карына Несцерава з Ашмянаў стала бронзавым прызёрам на Кубку Беларусі па лёгкай атлетыцы
   Гэтымі днямі ў Брэсце праходзіць Кубак Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы. Гродзенскую вобласць на спаборніцтвах прадстаўляе наша зямлячка, выпускніца сярэдняй школы №1 г. Ашмяны імя М. М. Гружэўскага Карына Несцерава.
   На дыстанцыі 100 метраў выхаванка Сяргея Юшкоўскага заняла 3-е месца, у чарговы раз давёўшы, што юніёрка можа скласці годную канкурэнцыю дарослым саперніцам.
Лідару на дыстанцыі, берасцейцы Кацярыне Жываевай, Карына саступіла ўсяго 0,47 секунды.
   Віншуем нашу зямлячку з годным вынікам!
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.