Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Лідэр абласнога прафсаюзу наведаў з рабочым візітам Ашмянскі раён

28.10.2024
Лідэр абласнога прафсаюзу наведаў з рабочым візітам Ашмянскі раён
   Старшыня Гродзенскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Барыс Казялкоў разам з загадчыцай аддзела сацыяльнага партнёрства і працоўных адносін Вольгай Дзмітрыевай з рабочым візітам наведалі Ашмянскі раён.
   Падчас сустрэчы з старшынёй райвыканкама Уладзіславам Гершгориным былі абмеркаваны пытанні аплаты працы ў арганізацыях раёна, занятасці і сацыяльных гарантый для членаў прафсаюза.
   Як на практыцы рэалізуюцца прынцыпы сацыяльнага партнёрства ў працоўных калектывах рэгіёна, Барыс Казялкоў даведаўся падчас наведвання разам са старшынёй Ашмянскага раённага аб'яднання прафсаюзаў Юрыем Карповічам КСУП «Краковка», ААТ «Белкофе» і ААТ «Гальшанскі крухмальны завод». Усе работнікі гэтых працоўных калектываў з'яўляюцца членамі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.
   Барыс Мікалаевіч азнаёміўся з асаблівасцямі вытворчасці і ўмовамі працы работнікаў, пацікавіўся арганізацыйнымі і тэхнічнымі мерапрыемствамі ў рамках выканання патрабаванняў па ахове працы. Разам з наймальнікамі і старшынямі прафкамаў былі агавораны дадатковыя сацыяльныя гарантыі, прадугледжаныя калектыўнымі дагаворамі прадпрыемстваў.
   Падчас сустрэч з кіраўніцтвам былі закрануты перспектывы далейшага эканамічнага развіцця арганізацый. У выпадку ўзнікнення праблемных пытанняў прафсаюзны лідар вобласці паабяцаў аказаць садзейнічанне ў іх вырашэнні.
   Гасцям была прапанавана экскурсія ў Гальшанскі замак, дзе ў скляпеннях паўночнай вежы ў гэтым годзе адкрыўся музей.

Ашмянскі Веснік
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.