Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

 Лізавета Лабачэўская з Ашмян прадставіць Гродзенскую вобласць на рэспубліканскім турніры "Сіла закона"

16.12.2024
 Лізавета Лабачэўская з Ашмян прадставіць Гродзенскую вобласць на рэспубліканскім турніры
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшоў абласны этап прававога турніру "Сіла закона". Мэтай турніру з'яўляецца прававая асвета старшакласнікаў, павышэнне іх цікавасці да заканадаўства. Арганізатарамі спаборніцтва выступілі Нацыянальны Цэнтр прававой інфармацыі і ГА «БРСМ».

За першынство змагаліся пераможцы раённых тураў. Сярод 53 удзельнікаў былі і прадстаўнікі Ашмянскага раёна. Дзевяцікласніца Лізавета Лабачэўская з сярэдняй школы №3 увайшла ў тройку пераможцаў і прадставіць Гродзенскую вобласць на рэспубліканскім этапе турніру, які адбудзецца 21 снежня.  Жадаем перамогі нашай таленавітай зямлячцы!
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.