Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Меркаванне ашмянцаў. Беларусы давяраюць свайму прэзідэнту

20.12.2024
Меркаванне ашмянцаў. Беларусы давяраюць свайму прэзідэнту
   Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі і аналітычны цэнтр EcooM правялі маштабнае сацыялагічнае даследаванне " Беларусь. Меркаванне аб будучыні».

   Што думаюць аб гэтым апытанні і яго выніках Ашмянцы?

   Ганна Грышан, пенсіянерка, жыхарка Ашмян:

   - Азнаёміўшыся з вынікамі сацыялагічнага апытання, у чарговы раз пераконваюся, што іншых вынікаў і быць не магло. Беларусы давяраюць свайму прэзідэнту і падтрымліваюць палітыку нашай дзяржавы. Не засталіся нашы грамадзяне абыякавымі і да абмеркавання канстытуцыйных зменаў, якія будуць вынесеныя на найбліжэйшы рэферэндум. Гэтая тэма не раз абмяркоўвалася падчас дыялогавых пляцовак у нашым раёне, удзел у працы якіх бралі розныя пласты насельніцтва. Быў пачуты і голас пенсіянераў. Выказаць сваё меркаванне мы маглі ў аддзяленні дзённага знаходжання для людзей сталага ўзросту ТЦСАН, дзе для нас былі арганізаваныя сустрэчы з прадстаўнікамі розных службаў раёна. На такіх мерапрыемствах кожны з нас мог падзяліцца надзённымі праблемамі, пры жывым абмеркаванні падняць пытанні якасці і даступнасці медыцынскага абслугоўвання, пенсійнага забеспячэння, прадастаўлення сацыяльных ільгот і гарантый. Усе паступіўшыя заўвагі пачутыя і пастаўлены на кантроль мясцовай выканаўчай уладай.

   Мы, старэйшае пакаленне, выступаем за тое, каб краіна развівалася, рухалася далей, але ўсё гэта павінна адбывацца мірным шляхам, як і рабілася ўсе гэтыя гады.

   Мы неабыякавыя да таго, як складваюцца адносіны Беларусі з іншымі краінамі, у тым ліку і з найбліжэйшымі суседзямі і стратэгічнымі партнёрамі нашай дзяржавы. Прыярытэтам для нас была і застаецца Расія. Што тычыцца Саюзнай дзяржавы, то я, як і 41 працэнт беларусаў, выступаю за раўнапраўнае знаходжанне Беларусі і Расіі ў дадзеным Саюзе.

Ашмянскі Веснік
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.