Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Мітынг-рэквіем, прысвечаны 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны, прайшоў у Ашмянах

22.06.2024
   Ля брацкай магілы ў гарадскім парку сабраліся прадстаўнікі мясцовай улады, арганізацый раёна і грамадскіх аб'яднанняў, вайскоўцы, дзеці і моладзь, каб аддаць даніну памяці тым, хто цаной уласнага жыцця абараніў мір і свабоду, хто на сваіх плячах нёс усе нягоды вайны.
   22 чэрвеня 1941 года назаўжды застанецца ў нашай гісторыі як адна з самых сумных дат. 1418 дзён доўжылася Вялікая Айчынная вайна, якая прынесла боль, разбурэння, гора. 27 мільёнаў нашых суайчыннікаў былі пакладзены на яе алтар, больш за палову з іх-мірнае насельніцтва.
   - Восемдзесят гадоў прайшло з таго трагічнага дня, калі жыццё падзялілася на " Да " і "пасля". Першай удар фашыстаў прыняла беларуская зямля, - звярнуўся да прысутных старшыня Ашмянскага райвыканкама Уладзіслаў Гершгорын. - Людзі ваеннага пакалення, як і мы, хацелі вучыцца, працаваць, гадаваць дзяцей, але ім выпаў іншы лёс. Для выратавання Радзімы патрабавалася жалезная вытрымка і небывалая самаадданасць.
   Вайна пакінула свой страшны след практычна ў кожным Ашмянскім доме. Сёння зноў, як і ў дні святкавання перамогі, мы аддаём пашану пераможцам, схіляемся перад іх подзвігам, успамінаем пайменна тых, хто аддаў сваё жыццё ў барацьбе за свабоду Радзімы. Асаблівая падзяка ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, якія выратавалі наша жыццё і жыццё мільёнаў людзей ва ўсім свеце. Усведамляючы сябе нашчадкамі народа-пераможцы, мы павінны памятаць аб тым, што цяпер мы нясем сваю долю адказнасці за лёс свайго краю. Сёння нашай краіне, нам з вамі, як ніколі, неабходныя вера і вернасць нашым патрыятычным традыцыям, адзінства і згуртаванасць народа, - падкрэсліў кіраўнік раёна.
    Аб важным абавязку па захаванні памяці аб трагічных старонках гісторыі, ахвярах і героях вайны нагадалі таксама ваенны камісар Ашмянскага ваеннага камісарыята Ігар Місюкевіч і першы сакратар РК ГА БРСМ Вікторыя Прэцкайла-Місюта. Падзяку і кветкі прымаў сведка вайны Уладзімір Васільевіч Карасёў.
    Данінай памяці ўсім, хто не вярнуўся з франтоў, хто на поле бою і ў тыле набліжаў дзень Вялікай Перамогі, стала тэатралізаваная пастаноўка, Усебеларуская хвіліна маўчання і зброевыя залпы.
    У рамках патрыятычнай акцыі "Журавель у небе", як сімвал міру, дзеці адпусцілі ў неба белыя шары і папяровых жураўлікаў. Завяршыўся мітынг цырымоніяй ускладання кветак і акцыяй «Запалі свечку памяці», арганізатарам якой выступіла моладзевая арганізацыя.

Ашмянскі Веснік
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.