Музычная віктарына для пажылых грамадзян "Песня ваенна-франтавая"
06.05.2024
У аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту ДУ «ТЦСАН Ашмянскага раёна» прайшло мерапрыемства, прымеркаванае да вялікага свята Дня Перамогі. Музычная віктарына «Песня ваенна – франтавая» арганізавана супрацоўнікамі аддзялення сумесна з выкладчыкамі УА «Ашмянская дзіцячая школа мастацтваў».
Віктарына, якая складаецца з чатырох музычных паядынкаў, нагадала знаёмыя мелодыі ваенных гадоў і дала зразумець, што ваенная песня шмат значыць у жыцці краіны і кожнага з нас.