На Ашмяншчыне расце колькасць тысячнікаў
09.08.2024
Дажджлівае надвор’е на нейкі час спыніла ход хлебанарыхтоўкі. Аднак гэта толькі распаліла ўдзельнікаў жніва. Камбайнеры, вадзіцелі, спецыялісты з асобым імпэтам узяліся за работу. І справа спорыцца!
Растуць намалоты, а разам з імі – і колькасць тысячнікаў. Хлебаробаў, якія пераадолелі планку ў 1000 тон зерня, павіншавала старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Раіса Турлай.
Сярод тых, хто дасягнуў плённых вынікаў, – камбайнерскі экіпаж Міхаіла Кашчы і Сяргея Радкоўскага з КСУП “Гальшаны”, камбайнер Аляксандр Будзько з КСУП “Прыгранічны”, Анатоль Спірыдовіч з СУП “АграГродзі”, а таксама вадзіцелі-тысячнікі Алег Собаль з КСУП “Гальшаны”, Віктар Свірыда з эксперыментальнай базы “Баруны”.
Раіса Турлай, а таксама кіраўніцтва гаспадарак падзякавалі аграрыям за выдатную работу і дасягнутыя вынікі.