Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

На Ашмяншчыне стартуе абласная акцыя "Кветка перамогі ў кожным акне"

27.04.2024
На Ашмяншчыне стартуе абласная акцыя
Удзел у святочным фотачэленджы ўжо прыняла Гімназія №1 г. Ашмяны, якая размясціла ў акне ўстановы кветка Перамогі.

Акцыя прымеркаваная да года гістарычнай памяці і Дня Перамогі. У ёй можа прыняць удзел любы жадаючы.

Для гэтага неабходна вырабіць кветка Перамогі( аб'ёмны або раздрукаваны на паперы), упрыгожыць ім вокны ў доме, кватэры, арганізацыі або установе. У рамках акцыі магчыма выраб і размяшчэнне кветкі перамогі на вокнах ветэранаў вайны і працы (з іх папярэдняй згоды альбо згоды блізкіх сваякоў).
Фотаздымкі з упрыгожанымі вокнамі неабходна даслаць на адрас рэдакцыі раённай газеты "Ашмянскі веснік": 231103, г. Ашмяны, вул. Савецкая, 88 альбо на электронную пошту рэдакцыі oshvest@mail.grodno.by (з паметкай акцыя "кветка перамогі"). У лісце трэба пазначыць наступную інфармацыю: ПРОЗВІШЧА, імя ўдзельніка, кантактныя дадзеныя, назва ўстановы (калі маецца), населены пункт.

Прыняць удзел у акцыі па 13 мая. Самых крэатыўных удзельнікаў акцыі запросяць на здымкі тэматычнай тэлеперадачы ТРК "Гродна".
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.