Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

 На Ашмяншчыне ўшаноўвалі лепшых аграрыяў раёна

21.11.2024
 На Ашмяншчыне ўшаноўвалі лепшых аграрыяў раёна
З Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК павіншаваў работнікаў старшыня Ашмянскага райвыканкама Уладзіслаў Гершгорын і ўручыў заслужаныя ўзнагароды. За дасягненне высокіх паказчыкаў па вытворчасці, рэалізацыі і павышэнню якасці жывёлагадоўчай прадукцыі ў летне — пашавы перыяд 2022 года сталі пераможцамі: КСУП "Гальшаны", "Эксперыментальная база "Баруны", КСУП "Кракаўка".







За дасягненне высокіх паказчыкаў па нарыхтоўцы травяных кармоў - КСУП "Гальшаны", эксперыментальная база "Баруны", КСУП "Крэйванцы".

Ганаровай граматай Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь узнагароджаны Сяргей Лапшоў, галоўны ветэрынарны ўрач раёна.



Вялікая група аграрыяў узнагароджана Ганаровымі граматамі Ашмянскага райвыканкама за добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё галіны. Сярод узнагароджаных: Віктар Дебесь, Галіна Раманішкіна, Франц Віткоўскі, Уладзімір Скадорва, Канстанцін Манцэвіч, Андрэй Кадзевіч, Валянціна Мароз, Мікалай Чумачэнка, Святлана Фурса. Падзякамі раённага выканаўчага камітэта адзначаны праца Алега Ляшчэўскага, Зоі Дабравольскай, Наталлі Якаўчык, Святланы Лазоўскай, Леанарды Лаўцэль, Ірыны Буткевіч, Аксаны Апанель, Андрэя Кашчыца.



Па выніках раённага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне і санітарны стан населеных пунктаў Ашмяшчыны ў намінацыі "Лепшы Сельскі населены пункт" сталі Кальчунскі, Мураванаашмянкоўскі і Крэйванцаўскі сельвыканкамы.



У намінацыі "Лепшае сельскае прыватнае домаўладанне" пераможцамі сталі жыхары сельсаветаў: Ірына Тонковіч (Граўжышкаўскі сельсавет, вёска Шчапанавічы), Чэслаў Версоцкі (Навасёлкаўскі сельсавет, вёска Куцэвічы), Валянціна Свірская (Жупранскі сельсавет, вёска паляны).

Цырымонію ўзнагароджання правёў старшыня райвыканкама Уладзіслаў Гершгорын.





Дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў, намеснік старшыні Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў Раіса Турлай уручыла ганаровыя граматы і падзякі райсавета Андрэю Гроцкаму, Ніелі Зубрыцкай, галіне Мацэвіч, Яну Гіруцю, Наталлі Літвіненкі, Ірыне Блажэвіч, Алене Яскель, Ірыне Мардас, Станіславу Янкоўскаму, Ірыне Свідрыцкай, Валянціне Ляўковіч, Таццяне Гурскай.




Цырымонію віншаванняў і ўручэння ўзнагарод працягнуў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Андрэй Гардзей.



З асаблівай цеплынёй і ўвагай кіраўнік галіны адгукаўся пра работнікаў , занятых на севе азімых культур пад ураджай 2023 года. Сярод узнагароджаных ветэран працы Антон Язавіт, маладыя механізатары Андрэй Лабачэўскі і Ігар Клімовіч.






Па выніках раённага спаборніцтва па якаснай і своечасовай узворванні пад азімыя культуры і ўздыму зябліва заслужаныя ўзнагароды атрымалі механізатары Генадзь Трахневіч, Эдуард Бараноўскі і Вадзім Блажэвіч.




Высокія вынікі ў працы прадэманстравалі механізатары Сяргей Іхсанаў, Віталь Маліноўскі на нарыхтоўцы травяных кармоў. Вызначыліся тут і вадзіцелі Франц Грыневіч, Аляксандр Будзько, трактарысты Тадэвуш Барткевіч, Юрый Юхневіч, Валерый Захарка, Віталь Фалевіч.
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.