Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

На юбілеі горада выступіць ансамбль танца, музыкі і песні "Белыя росы"

07.09.2024
   Ашмяны рыхтуюцца да святкавання свайго юбілею.  Некалькі тыдняў аддзяляюць нас ад святочнай даты.  З кожным днём становіцца ўсё больш прыкметнымі, як зменьваюцца наш горад і раён. У святочных мерапрыемствах будуць задзейнічаны раённыя арганізацыі, працоўныя калектывы і жыхары раёна.
   Галоўныя ўрачыстасці маштабнага свята ў гонар Дня горада пройдуць у суботу, 18 жніўня. Гараджан і гасцей горада чакае шмат прыемных сюрпрызаў-інтэрактыўныя гульні, майстар-класы, праца розных пляцовак і выстаў, канцэрты і многае іншае (за інфармацыяй сачыце ў афішах).
   У гэты дзень ашмянцам і гасцям райцэнтра будзе прапанавана насычаная творчая праграма, асобную частку якой дадуць госці з горада Гродна-ансамбль танца, музыкі і песні «Белыя росы».
   Канцэрты ансамбля песні, музыкі і танца «Белыя Росы» амаль дваццаць пяць гадоў збіраюць аншлагі. Гэты вядомы калектыў сваім самабытным мастацтвам пакарыў не толькі нашых, беларускіх гледачоў. Ён выступаў на лепшых пляцоўках многіх краін.
   Ансамбль створаны ў Гродна ў 1987 годзе. У яго склад уваходзяць тры цэхі: балетны, вакальны, аркестравы, усяго амаль пяцьдзесят чалавек. За гэты час калектыў даў больш за дзве тысячы канцэртаў па краіне і за мяжой.
   Больш дэталёвую праграму выступлення артыстаў можна будзе даведацца бліжэй да святочнай даты.
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.