Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

На планёрцы ў райвыканкаме: Пажарная бяспека, праца Ашмянскага ўчастка паштовай сувязі і падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона

04.08.2024
Чужы кантроль не заменіць асцярожнасці

   За сем месяцаў 2021 года на тэрыторыі Ашмянскага раёна адбыўся 21 пажар, агонь забраў жыцці траіх чалавек.
   Як распавёў начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Горбач, рост пажараў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года зафіксаваны ў Гальшанскім, Каменналагічным і Мураванаашмянкаўскім сельсаветах. Галоўнай прычынай па-ранейшаму застаецца неасцярожнае абыходжанне з агнём, абцяжваючымі фактарамі нярэдка становяцца курэнне ў ложку і алкагольнае ап'яненне.
   Нягледзячы на летні перыяд працягваецца актыўная праца назіральных камісій. Па дадзеных Андрэя Горбача, у раёне абследавана каля сямі тысяч домаўладанняў, у якіх выяўлена 598 парушэнняў. Большая палова з іх гаспадарамі ліквідаваная, астатнія застаюцца на кантролі ў назіральных камісій. Вось толькі уласнікам якраз зразумець, што іх уласны кантроль і пільнасць ніхто і нішто не заменіць.

Куды сыходзяць лісты?

   Аб рабоце Ашмянскага ўчастка паштовай сувязі Смаргонскага РУПС паведаміла яго начальнік Лілія Сяргей.
   Пасля праведзенай аптымізацыі, адзначыла Лілія Станіславаўна, нагрузка на паштальёнаў вырасла. У сярэднім паштальён, разносячы газеты і карэспандэнцыю, праходзіць ад 9 да 13 кіламетраў у дзень. У раёне маюцца два кіроўцы-паштальёна, якія абслугоўваюць па 25 населеных пунктаў. Акрамя дастаўкі пошты, пенсій і дапамог, яны ажыццяўляюць гандаль — так званая мотадастаўка на вёсцы вельмі запатрабаваная.
   На аператыўнасці дастаўкі пошты не лепшым чынам адбіваецца і наяўнасць шасці вакансій, задача па запаўненні якіх стаіць перад начальнікам ўчастка. Тым не менш усе пытанні, якія ўзнікаюць, работнікі паштовых аддзяленняў імкнуцца вырашаць максімальна хутка.

Парадак залежыць ад гаспадара

   Рамонт вулічнай дарожнай сеткі, устаноўку кантэйнераў для смецця, перыядычнасць акоса тэрыторыі, ліквідацыю несанкцыянаваных звалак-гэтыя і іншыя пытанні навядзення парадку на зямлі абмеркавалі на аператыўнай нарадзе падчас дакладу начальніка інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Уладзіміра Ярашэвіча.
   Аналізуючы стан мясцовых дарог, старшыня райвыканкама Уладзіслаў Гершгорын сур'ёзнай крытыцы падвергнуў працу дарожных службаў, а таксама запатрабаваў распрацаваць механізм аператыўнага ўзаемадзеяння па розных пытаннях, у тым ліку якія тычацца навядзення парадку на зямлі. Бо ў большасці выпадкаў гэта зона адказнасці сельвыканкама, жыллёва-камунальнай гаспадаркі або дарожнай службы, інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

На кантролі

   Не за гарамі ацяпляльны сезон, а значыць самы час паскорыцца з падрыхтоўкай да яго.
   Прычым у роўнай ступені гэта тычыцца суб'ектаў гаспадарання, якія актыўна займаюцца прамываннем трубаправодаў і абсталявання цеплавых пунктаў, і грамадзян, якім неабходна паклапаціцца аб спраўнасці печаў ужо цяпер.
   Акрамя таго, кіраўнік раёна Уладзіслаў Гершгорын даручыў правесці інвентарызацыю аб'ектаў, якія знаходзяцца на балансе сельвыканкамаў, а пры прызначэнні адраснай сацыяльнай дапамогі максімальна ўлічыць патрэбы шматдзетных сем'яў.

Ашмянскі Веснік
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.