Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

 На планёрцы ў райвыканкаме: Пажарная бяспека, рэалізацыя зямельных участкаў для будаўніцтва і расчыстка снегу

15.12.2024
 На планёрцы ў райвыканкаме: Пажарная бяспека, рэалізацыя зямельных участкаў для будаўніцтва і расчыстка снегу
Апярэдзіць агонь

Штотыднёвая нарада з удзелам старшыні райвыканкама пачалася з характарыстыкі аператыўнай абстаноўкі па надзвычайных сітуацыях. Як адзначыў начальнік Ашмянскага РАНС Андрэй Горбач, на мінулым тыдні адбыўся адзін пажар. Па вуліцы Дзяржынскага ў райцэнтры гарэў гараж. У выніку пажару знішчаны аўтамабіль, пашкоджаны сцены і перакрыцце гаража. Прычынай узгарання стала кароткае замыканне электраправодкі аўтамабіля.

У сувязі з ростам у раёне пажараў старшыня райвыканкама Уладзіслаў Гершгорын даручыў узмацніць працу назіральных камісій, якія закліканы апярэдзіць агонь і прадухіліць няшчасце.

На любы попыт

24 аб'екта невыкарыстоўваемай маёмасці падлягаюць продажу ў гэтым годзе. Аб мерапрыемствах па ўключэнні іх у гаспадарчы абарот далажыў начальнік аддзела эканомікі Сяргей Мілевіч. На працягу года праведзена 59 аўкцыёнаў, дзякуючы якім удалося рэалізаваць 7 аб'ектаў на агульную суму каля 13 тысяч рублёў. Апошні аўкцыён ў гэтым годзе пройдзе 22 снежня. Уладальнікам будынка гаража-майстэрняў па вуліцы Савецкай, 79 зможа стаць любы. Галоўнае — памятаць пра ўласныя абавязкі па падтрыманні парадку на аб'екце і ўцягванне яго ў гаспадарчы абарот ва ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны.

Аб рэалізацыі зямельных участкаў для будаўніцтва аднакватэрных жылых дамоў, гандлёвых аб'ектаў і аб'ектаў іншага прызначэння распавяла начальнік аддзела землеўпарадкавання Жанна Гаруновіч.

На кантролі

На аператыўнай нарадзе з удзелам старшыні райвыканкама абмяркоўваліся таксама пытанні планавай замены дарожных знакаў, функцыянавання камер ГАРАДСКОГА відэаназірання, навагодняга афармлення фасадаў адміністрацыйных будынкаў, гандлёвых аб'ектаў, расчысткі снегу. З улікам таго, што, па дадзеных метэаралагічнай службы, на 12 снежня вышыня снежнага покрыва ў Ашмянах складала 24 сантыметры, кіраўнік раёна даручыў узмацніць меры не толькі па ачыстцы падведамных тэрыторый ад снегу, але і звярнуць увагу на даху. Пры павелічэнні снеговой нагрузкі іх таксама неабходна чысціць ад снегу.
© Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.